Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  2. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  3. У Дзяржынску 16-гадовая дзяўчына памерла пасля выкарыстання вейпа
  4. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
  5. Путин заговорил о «Новороссии как неотъемлемой части России» — вот на какие территории он намерен претендовать и после прекращения огня
  6. Турчын: Эканоміка Беларусі мусіць быць гатовая да «чорных лебедзяў»
  7. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  8. Новы прэм'ер заявіў, што бачыць для Беларусі «чорных лебедзяў». Расказваем, якія праблемы ў эканоміцы могуць «ірвануць»
  9. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  10. Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х
  11. «Вядзецца актыўная падрыхтоўка». Даведаліся, калі суседнія краіны ЕС плануюць пускаць беларусаў па новых правілах
  12. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  13. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  14. Все печально. Получили свежую непубличную статистику Минздрава о рождаемости беларусов
Читать по-русски


Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон не прыняў адстаўкі прэм’ер-міністра Габрыэля Аталя па выніках парламенцкіх выбараў і папрасіў яго застацца на пасадзе яшчэ на нейкі час, паведамляе France24 са спасылкай на заяву Елісейскага палаца.

Премьер-министр Франции Габриэль Атталь. Фото: Reuters
Прэм’ер-міністр Францыі Габрыэль Аталь. Фота: Reuters

У другім туры пазачарговых парламенцкіх выбараў у Францыі 7 ліпеня прэзідэнцкі блок «Разам за рэспубліку» заняў другое месца, саступіўшы левай кааліцыі «Новы народны фронт». Пасля гэтага прэм’ер-міністр Габрыэль Аталь падаў прашэнне пра адстаўку, аднак кіраўнік краіны Эманюэль Макрон яго не прыняў.

Прэзідэнт папрасіў кіраўніка ўрада застацца на сваёй пасадзе «на нейкі час, каб забяспечыць стабільнасць краіны». Макрон таксама падзякаваў прэм’еру за вядзенне кампаній ягонага цэнтрысцкага альянсу на еўрапейскіх і парламенцкіх выбарах.

Чакаецца, што Аталь працягне ўзначальваць французскі ўрад да заканчэння летняй Алімпіяды-2024 у Парыжы, якая завершыцца 11 жніўня.

Напярэдадні, пасля таго як стала вядома пра вынікі парламенцкіх выбараў у Францыі, Габрыэль Аталь абвясціў пра намер пайсці ў адстаўку. Аднак ён адзначыў, што гатовы заставацца на сваёй пасадзе столькі, колькі спатрэбіцца, улічваючы блізкую Алімпіяду ў Парыжы, на якую прыедуць мільёны гледачоў.

35-гадовы Габрыэль Аталь стаў прэм’ер-міністрам у студзені 2024 года, ён самы малады палітык, які калі-кольвек займаў гэтую пасаду.

Нагадаем, па выніках другога тура парламенцкіх выбараў у Францыі 7 ліпеня перамог альянс левых сіл «Новы народны фронт», які атрымаў 182 месцы ў Нацыянальным сходзе. Прэзідэнцкая кааліцыя «Разам за рэспубліку» заняла другое месца (168 мандатаў), ультраправая партыя Марын Лё Пэн «Нацыянальнае аб’яднанне», якая перамагала ў першым туры, — трэцяе (143 мандаты).

Такім чынам, ніводная буйная палітычная сіла не атрымае абсалютнай большасці (289 месцаў) у парламенце. Усяго грамадзянам Францыі трэба было выбраць 577 дэпутатаў Нацыянальнага сходу.

France24 адзначае, што «Нацыянальнае аб’яднанне» можа паспрабаваць сфармаваць кааліцыю, аднак ва ультраправых няма натуральных партнёраў сярод цэнтрыстаў і левых. У сваю чаргу, Макрон можа паспрабаваць уступіць у саюз з левацэнтрыстамі ці нават прызначыць тэхнакратычны ўрад без якой-кольвек палітычнай прыналежнасці.

Раней, 9 чэрвеня, Макрон абвясціў пра роспуск Нацыянальнага сходу (ніжняй палаты парламента) і прызначыў датэрміновыя выбары ў парламент. Гэтаму папярэднічаў правал яго партыі на выбарах у Еўрапарламент — перамогу ў Францыі тады атрымала «Нацыянальнае аб’яднанне».