На поўдні Італіі пачалося вывяржэнне вулкана Этна, размешчанага на востраве Сіцылія. Улады былі вымушаныя часова закрыць аэрапорт Катаньі, другога па велічыні горада на гэтым востраве: яго вуліцы засыпаныя чорным вулканічным попелам. Меншая актыўнасць назіраецца на вулкане Стромбалі, размешчаным на аднайменным востраве побач з Сіцыліяй. Дэпартамент грамадзянскай абароны Італіі абвясціў найвышэйшы, чырвоны, узровень трывогі для Стромбалі, папярэдзіўшы, што сітуацыя можа пагоршыцца. Магчымая эвакуацыя насельніцтва — улады рыхтуюць адпаведныя планы. Што адбываецца на поўдні Італіі, глядзіце на фотаздымках Reuters.
Лава падымаецца з кратара вулкана Этна, Італія, 2 ліпеня 2024 года. Фота: ReutersЛава падымаецца з кратара вулкана Этна, Італія, 2 ліпеня 2024 года. Фота: ReutersЛюдзі глядзяць на лаву, якая падымаецца з кратара вулкана Этна, Італія, 2 ліпеня 2024 года. Фота: ReutersСпадарожнікавы здымак вывяржэння вулкана Этна, Італія, 2 ліпеня 2024 года. Фота: ReutersЛава падымаецца з кратара вулкана Этна, Італія, 5 ліпеня 2024 года. Фота: ReutersДым ад вывяржэння вулкана Этна падымаецца над горадам Дж’ярэ, Італія, 4 ліпеня 2024 года. Фота: ReutersЛава падымаецца з кратара вулкана Этна, Італія, 2 ліпеня 2024 года. Фота: ReutersЛава падымаецца з кратара вулкана Этна, Італія, 2 ліпеня 2024 года. Фота: Reuters