Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  2. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  3. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  4. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  5. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  6. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  7. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  8. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  9. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  10. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  11. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  12. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  13. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  14. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
Читать по-русски


/

У МНС расказалі, ці бяспечныя з пункту гледжання рызыкі пажараў біякаміны, якія можна ставіць нават у кватэры.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: NATHAN MULLET / unsplash.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: NATHAN MULLET / unsplash.com

Біякамін — гэта дэкаратыўны камін, які працуе на вадкім паліве біяэтаноле. У адрозненне ад традыцыйных камінаў, ён не патрабуе коміна, бо падчас гарэння вылучаюцца толькі вуглякіслы газ і вадзяная пара, без дыму і сажы. А ў адрозненне ад электрычных, сапраўды стварае полымя, а не імітуе яго.

Як расказалі ў МНС, біякаміны, як і любыя іншыя прылады, што выкарыстоўваюць адкрыты агонь, патрабуюць выканання пэўных мер засцярогі з пункту гледжання пажарнай бяспекі. Трэба ўлічваць некалькі аспектаў.

Біякаміны звычайна вырабляюцца з вогнетрывалых матэрыялаў, што зніжае рызыку ўзгарання. Аднак важна сачыць за тым, каб яны былі ўсталяваныя ў бяспечным месцы, удалечыні ад лёгкаўзгаральных прадметаў.

Біякаміны павінныя выкарыстоўвацца ў добра вентыляваных памяшканнях, каб пазбегнуць назапашвання чаднага газу і іншых шкодных рэчываў.

Біяпаліва, якое выкарыстоўваецца, мусіць быць сертыфікаванае і прызначанае для біякамінаў. Няправільнае паліва можа прывесці да павышанай рызыкі ўзгарання.

Нельга пакідаць біякамін без нагляду, калі ён гарыць. Зрэшты, гэтае правіла датычыць усіх крыніц адкрытага агню.

Трэба заўсёды прытрымлівацца інструкцый вытворцы па ўсталяванні і эксплуатацыі біякаміна.

У цэлым пры выкананні ўсіх мер засцярогі і правільнай эксплуатацыі біякаміны могуць быць бяспечнымі, але важна памятаць пра рызыку, звязаную з адкрытым агнём, папярэджваюць у ведамстве.