Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  2. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  3. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  4. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  5. Кочанова ответила на вопрос, будут ли повышать пенсионный возраст в ближайшее время
  6. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  7. Заявления Путина о прорыве в Курской области могут говорить о его желании «затушевать» отказ от перемирия — эксперты
  8. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  9. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  10. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  11. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  12. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  13. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
Читать по-русски


Сястра міністра замежных справаў Беларусі Максіма Рыжанкова Дар’я ўжо шмат гадоў жыве ў Францыі, у 2022-м атрымала грамадзянства Расіі і называе Беларусь і РФ «наш агульны рускі свет». Пра гэта яна расказала на старонцы спецпраекта РБК «Мяккая сіла». Увагу на публікацыю звярнуў «Белсат».

Дарья Рыженкова. Фото: с сайта women-leader.rbc.ru/daria-ryzhenkova
Дар’я Рыжанкова. Фота: з сайта women-leader.rbc.ru/daria-ryzhenkova

Рыжанковай прысвяцілі цэлую старонку спецпраекта РБК, бо яна стала выпускніцай праграмы «Жанчына-лідар» 2023 года. Яна прадстаўляла праект «Экспат-навігатар».

Жанчына расказала, што нарадзілася ў Мінску, скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Сусветная эканоміка і міжнародныя эканамічныя адносіны» і доўгі час працавала ў сферы маркетынгу і продажаў, дасягнуўшы «дастаткова высокага ўзроўню ў гэтай галіне».

«У 2009 годзе сустрэла свайго будучага мужа і пераехала ў Францыю, дзе і жыву дагэтуль», — паведаміла яна ў сваёй біяграфіі.

У Францыі яна працягнула навучанне, у 2016 годзе атрымала дыплом бакалаўра па спецыяльнасці «Навукі пра жыццё і здароўе» (Sciences de la Vie et Santé), а таксама дыплом магістра па спецыяльнасці «Біябанкі і кіраванне базамі дадзеных». Акрамя таго, яна вучылася ў Вышэйшай школе натурапатыі Euronature ў Ліёне.

Паводле яе, падчас навучання ў магістратуры ёй зрабілі прапанова працаваць у біябанку. Яна там арганізавала структуру кіравання архівамі біялагічнага матэрыялу і сістэму аналізу і апрацоўкі звестак. Калі атрымала гэтую працу, ёй было 42 гады, яна была там стажоркай, але потым адбыўся рэзкі кар’ерны рост — праз тры месяцы стала кіраўніцай.

У 2022−2023 гадах яна ўдзельнічала ў конкурсе кіраўнікоў «Лідары Расіі» пуцінскай платформы «Расія — краіна магчымасцяў» і стала пераможцай трэку «Міжнародны» і ўдзельніцай суперфіналу.

«Гэта быў надзвычайны досвед канкурэнтнай барацьбы, самапазнання і творчага ўздыму, але самае галоўнае — здабыццё кола аднадумцаў. Абсалютна відавочна, што наступнае прафесійнае жыццё я звязваю менавіта з Расіяй. Дзякуючы конкурсу прайшла навучанне ў РАНГіДС па праграме „Майстар дзяржаўнага кіравання для кіраўнікоў для краін СНД“ (EMPM) і літаральна толькі што, у кастрычніку, атрымала ступень Executive MBA ў МДУ імя М.В. Ламаносава», — расказала Рыжанкова.

Яна таксама прызналася, што цікавіцца яшчэ і «вывучэннем гістарычных і геапалітычных працэсаў і міждзяржаўнага ўзаемадзеяння», а таксама ў тым, што пасля пераезду за мяжу «не адчувае» розніцы паміж Беларуссю і Расіяй.

«Калі ты доўга знаходзішся за мяжой, то розніцу паміж нашымі краінамі — Расіяй і Беларуссю — ужо не адчуваеш, гэта для цябе нашая агульная прастора, „рускі свет“. Яшчэ задоўга да падзей 2014 года я пачала заўважаць, скажам так, некарэктнае да яго стаўленне. Гэта маглі быць абразлівыя карыкатуры, звязаныя з нацыянальнымі сімваламі, або нечаканыя трактоўкі гісторыі Другой сусветнай вайны ў прыватных гутарках», — сказала Дар’я Рыжанкова.

Яна таксама сцвярджае, што французы заўсёды былі саюзнікамі «рускага свету», а вывучэнне гісторыі і сацыяльных працэсаў «дазволіла паступова перайсці ад пачуццяў несправядлівасці і злосці да ўдзелу ў сумесных праектах, якія дапамагаюць выбудаваць „масты“ паміж нашымі краінамі» і «простымі людзьмі». Паводле яе, яна ўдзельнічала ў двух буйных беларуска-французскіх дабрачынных акцыях у Беларусі і арганізоўвала «туры для сваіх французскіх калег у Расіі і Беларусі».

Дарья Рыженкова с Максимом Рыженковым на спортивных соревнованиях в честь своего отца Владимира Рыженкова в Минске. Фото: belarus.basketball
Дар’я Рыжанкова з Максімам Рыжанковым на спартыўных спаборніцтвах у гонар іх бацькі Уладзіміра Рыжанкова ў Мінску. Фота: belarus. basketball

Як адзначае «Белсат», Дар’я Рыжанкова падтрымлівае адносіны з братам. У снежні 2022 года яна разам з Максімам Рыжанковым была на спаборніцтвах па баскетболе памяці іх бацькі Уладзіміра Рыжанкова, які ўзначальваў Мінспорту і НАК.

У лістападзе 2022 года Уладзімір Пуцін падпісаў указ пра прыём у расійскае грамадзянства Дар'і Рыжанковай.

Чытайце таксама