Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  2. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  3. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  4. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  5. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  6. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  7. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  8. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  9. Заявления Путина о прорыве в Курской области могут говорить о его желании «затушевать» отказ от перемирия — эксперты
  10. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  11. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  12. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
Читать по-русски


У канцы чэрвеня Палата прадстаўнікоў сёмага склікання закрыла сваю дзявятую сесію, якая доўжылася з 20 верасня 2022 года. А ў жніўні заканадаўчы орган апублікаваў справаздачу пра сваю працу за апошні год. У 276-старонкавым дакуменце расказваецца пра прынятыя законапраекты, міжнародную дзейнасць дэпутатаў, выязныя паседжанні і гэтак далей. Мы ўсё гэта апісваць не будзем — раскажам толькі, наконт чаго да дэпутатаў звярталіся грамадзяне і чым парламент пасля года працы больш за ўсё ганарыцца.

Депутаты Олег Гайдукевич, Сергей Клишевич, Светлана Любецкая, Геннадий Давыдько и прочие на заседании парламента. Фото: пресс-служба Палаты представителей
Дэпутаты Алег Гайдукевіч, Сяргей Клішэвіч, Святлана Любецкая, Генадзь Давыдзька і іншыя на паседжанні парламента. Фота: прэс-служба Палаты прадстаўнікоў

Звароты

Парламент з верасня да чэрвеня правёў 32 паседжанні, разгледзеў 116 пытанняў і прыняў 56 законапраектаў у першым і 101 у другім чытанні, 189 пастановаў.

У акругах дэпутаты прынялі 6367 выбаршчыкаў, у кожнага з якіх было нейкае пытанне, а таксама правялі 3223 мерапрыемствы накшталт жывых тэлефонных ліній. Акрамя таго, парламентарыі зладзілі 6175 сустрэч у працоўных калектывах.

За другую палову 2022-га і першую палову 2023 года Палата прадстаўнікоў атрымала 1008 зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асобаў.

Нагадаем, у парламенце мусіць быць 110 чалавек, аднак цяпер тры крэслы пустуюць. Дэпутаты, якія займалі іх, памерлі:

  • 5 кастрычніка 2020 года памёр Леанід Пісанік (43-я Палеская акруга, Ельск);
  • 14 траўня 2021 года памёр Ігар Лаўрыненка (61-я Бярэзінская акруга, Беразіно);
  • 7 сакавіка 2023-га памёр Андрэй Злотнікаў (33-я Гомельская цэнтральная акруга).

Улады так і не правялі перавыбары, хоць гэта абавязкова, калі да канца паўнамоцтваў засталося больш за год. Жыхары гэтых акругаў (195 тыс. чалавек) застаюцца без прадстаўніка ў парламенце — накіроўваць звароты ім няма каму.

Такім чынам, на аднаго дэпутата прыпала менш за дзесяць зваротаў за год.

Больш чым 90% зваротаў паступілі ў пісьмовай форме. Кожны трэці — па электроннай пошце. 86 з тысячы былі калектыўнымі.

Актыўней за ўсё лісты дэпутатам пісалі мінчукі — са сталіцы паступіла 45,2% зваротаў. На другім месцы па актыўнасці — Віцебская вобласць (15,6%), на трэцім — Мінская (10,3%), потым ідуць Брэсцкая і Магілёўская (больш за 7%), а менш за ўсё на дэпутатаў спадзявалася Гродзеншчына — толькі 4,2%. Акрамя таго, 25 зваротаў паступіла з-за мяжы.

Фото: пресс-служба Палаты представителей
Табло галасавання. Фота: прэс-служба Палаты прадстаўнікоў

Большасць зваротаў утрымлівала прапановы што да карэктавання заканадаўства (263) або была звязаная з тлумачэннем прававых нюансаў (151). Аўтары лістоў прапаноўвалі змены ў:

  • Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, выбарчы, падатковы, аб шлюбе і сям'і і іншыя кодэксы;
  • законы аб Усебеларускім народным сходзе, аб грамадзянстве, палітычных партыях, мясцовым самакіраванні, аб амністыі да Дня народнага адзінства, законы па пытаннях аўтарскага права, прадпрымальніцтва, вайсковай службы, пенсій, абыходжання з жывёламі, ЖКГ, аховы навакольнага асяроддзя і селекцыі сельскагаспадарчых раслін і іншыя законы.

Было каля 50 скаргаў па пытаннях ЖКГ, дарог, тарыфаў, 34 — па пытаннях пенсійнага забяспечання, сямейнага капіталу, 24 — медыцынскіх паслуг.

Наступнай па папулярнасці тэмай стала дзейнасць сілавых структур. 23 звароты датычылі МУС і столькі ж — судоў (у іх падымалася пытанне законнасці прынятых рашэнняў), шэсць — абароны і столькі ж — пракуратуры, адзін — органаў следства. Усяго адзін зварот паступіў па пытаннях гандлю і тры — па пытаннях навакольнага асяроддзя.

Самі дэпутаты разгледзелі 69% зваротаў, астатнія пытанні былі вырашаныя на ўзроўні сакратарыята парламента.

Міжнародныя кантакты

«У перыяд дзявятай сесіі дэпутаты ўзялі актыўны ўдзел у рэалізацыі знешнепалітычнага курсу краіны, прасоўванні ў міжнароднай парламенцкай супольнасці мірнай, аб’яднальнай павесткі», — гаворыцца ў справаздачы.

Дэпутаты здзейснілі мноства міжнародных сустрэч, правялі перамовы з калегамі з розных краін — такіх як Венесуэла, Інданезія, Калумбія, Лаос, Мексіка, Судан, Палестына і нават КНДР. Асабліва шмат мерапрыемстваў прайшло з Іранам, Кітаем, Кубай. Лёталі і самі: у Азербайджан, Кітай, Турцыю, Узбекістан.

Зрэшты, большасць візітаў дэпутатаў на розныя мерапрыемствы была ў Расію.

Депутаты Светлана Любецкая и Виктор Свилло во время визита в Тулу в рамках Парламентского собрания Союза Беларуси и России 1 июня 2023 года. Фото: пресс-служба Палаты представителей
Дэпутаты Святлана Любецкая і Віктар Свіла падчас візіту ў Тулу ў рамках Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі 1 чэрвеня 2023 года. Фота: прэс-служба Палаты прадстаўнікоў

Але адбылося сёлета і некалькі анлайн-сустрэч з асобнымі прадстаўнікамі краін Еўропы — пра кожную ў справаздачы расказваецца падрабязна.

  • Польшча

19 красавіка дэпутат Алег Гайдукевіч і некалькі ягоных калегаў сустрэліся з польскім «публіцыстам, пісьменнікам, аналітыкам, блогерам» Томашам Грыгучам. Як гаворыцца ў справаздачы, гэта «адзін з многіх еўрапейцаў, якія выступаюць за сапраўдную самастойнасць Еўропы», ён перакананы ў неабходнасці наладжвання адносін Польшчы з Беларуссю і «з вялікай павагай ставіцца» да палітыкі Аляксандра Лукашэнкі. Бакі сышліся ў меркаванні, што «Еўропа будзе моцнай і будзе квітнець толькі разам з Беларуссю, калі будзе мір, а Еўропа стане па-сапраўднаму незалежнай».

23 траўня прайшла анлайн-сустрэча дэпутата Аляксандра Сангіна, кіраўніка афіцыйнага «Саюза палякаў на Беларусі», з лідарам польскай прарасійскай партыі «Фронт» Кшыштафам Талвіньскім. А ўжо 9 чэрвеня намесніцу старшыні гэтай партыі Галіну Данзіла прымаў у парламенце ў Мінску дэпутат Андрэй Савіных. Яны абмяркоўвалі адносіны Беларусі і Польшчы, сітуацыю ў Еўропе і «спосабы зніжэння напружання і ўрэгулявання рэгіянальных канфліктаў».

Партыю «Фронт» у Польшчы зарэгістравалі толькі ў сакавіку гэтага года, у парламент яна не ўваходзіць. Гэта прарасійская партыя, якая выступае за партнёрства з РФ і Беларуссю і «дэўкраінізацыю Польшчы», «вызваленне з-пад пратэктарату ЗША». Яе лідар Талвіньскі ў канцы нулявых два месяцы быў намеснікам міністра фінансаў, а потым два гады — дэпутатам польскага Сейма.

  • Малдова

22 чэрвеня прайшла сустрэча кіраўніка рабочай групы Палаты прадстаўнікоў па супрацоўніцтве з парламентам Малдовы Мікалая Васількова з кіраўніцай парламенцкай групы сяброўства з Беларуссю ў парламенце Малдовы Аленай Беляковай. На сустрэчы «аднаўлялі напрацоўкі і надавалі ім новы імпульс».

Фото: пресс-служба Палаты представителей
Сустрэча Мікалая Васількова з Аленай Беляковай. Фота: прэс-служба Палаты прадстаўнікоў
  • Партугалія

Дэпутат Сяргей Клішэвіч 20 студзеня правёў анлайн-сустрэчу з дэпутатам Еўрапарламента, прадстаўніком Партугальскай камуністычнай партыі Жуау Піментай Лопесам. Той «выказаў падтрымку палітычнаму курсу нашай краіны і асудзіў санкцыйны ціск калектыўнага захаду на Беларусь», а таксама заявіў, што ягоная партыя абараняе мір у Партугаліі і выступае за сяброўства з Расіяй і Беларуссю. 20 красавіка Клішэвіч сустрэўся з яшчэ адным сябрам гэтай партыі — Матэвушам Алвесам Хасэ Анхела. Той «пацвердзіў салідарнасць з Беларуссю ў справе супрацьстаяння заходнім санкцыям і несправядлівым ідэям капіталізму».

Галоўныя заслугі

У справаздачы парламента пералічваюцца тыя вынікі працы, якімі дэпутаты асабліва ганарацца. На іх думку, яны наступныя.

  • Паглыбленая інтэграцыя з Расіяй ідзе паспяхова

Дэпутаты ажыццяўлялі заканадаўчае суправаджэнне і кантроль за рэалізацыяй 28 саюзных праграм з Расіяй.

«Цяпер з упэўненасцю можна казаць, што дзякуючы прынятым мерам саюзнае будаўніцтва выходзіць на якасна новы ўзровень», — запэўніваюць аўтары справаздачы.

  • Ізаляваць Беларусь у Захаду не атрымалася

«Інтэнсіўнасць двухбаковых кантактаў, геаграфія супрацоўніцтва і гатоўнасць большасці краін свету развіваць з Рэспублікай Беларусь узаемавыгадныя адносіны красамоўна сведчаць пра тое, што планы Захаду ізаляваць нас ад сусветнай супольнасці праваліліся», — гаворыцца ў дакуменце.

Больш за тое, падкрэсліваецца, што становішча Беларусі нават умацавалася: яна ўступіла ў ШАС (Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва).

Глава Палаты представителей Владимир Андрейченко встречает в Минске председателя Мажилиса парламента Казахстана Ерлана Кошанова 17 мая 2023 года. Фото: пресс-служба Палаты представителей
Кіраўнік Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка сустракае ў Мінску старшыню Мажыліса парламента Казахстана Ерлана Кашанава 17 траўня 2023 года. Фота: прэс-служба Палаты прадстаўнікоў
  • Утрымалі эканоміку

«Своечасова прыняты шэраг дзейсных мер, скіраваных на павышэнне супраціўляльнасці нацыянальнай эканомікі знешнім шокам, забяспечанне яе дынамічнага развіцця і звядзенне да мінімуму негатыўнага ўплыву санкцый на паўсядзённае жыццё беларускіх грамадзян», — адзначае Палата прадстаўнікоў.

З саміх мераў названае толькі ўвядзенне абмежаванняў для кампаній, у якіх ёсць акцыянеры з «недружалюбных» краін, прыняцце законаў па пытаннях канфіскацыі маёмасці, перадачы кампаній пад часовае знешняе кіраванне.

  • Забяспечылі нацыянальную бяспеку

«Павышаныя статус і роля органаў дзяржаўнай бяспекі. Узмоцненая крымінальная адказнасць за здзяйсненне злачынстваў экстрэмісцкай, тэрарыстычнай і антыдзяржаўнай скіраванасці. Знакавым стала таксама прыняцце Закона „Аб народным апалчэнні“», — гаворыцца ў справаздачы.

  • Адстаялі гістарычную праўду

«Самую жорсткую пазіцыю дэпутаты занялі ў пытаннях адстойвання гістарычнай праўды, захавання пераемнасці пакаленняў, нацыянальнай ідэнтычнасці і традыцыйных духоўна-маральных каштоўнасцяў», — падкрэсліваецца ў дакуменце.

Пад гэтымі словамі хаваецца прыняцце паправак у заканадаўства, дзякуючы якім можна «больш эфектыўна даследаваць абставіны генацыду беларускага народа» і судзіць за яго мёртвых.