Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  2. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  3. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  4. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  5. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  6. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  7. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  8. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  9. Заявления Путина о прорыве в Курской области могут говорить о его желании «затушевать» отказ от перемирия — эксперты
  10. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  11. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  12. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
Читать по-русски


У Міністэрстве па падатках і зборах растлумачылі, у якіх выпадках трэба плаціць падаходны падатак з падарункаў ад блізкіх сваякоў. Калі каротка, то выплачваць такі збор давядзецца некаторым з «дармаедаў».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

«Даходы, атрыманыя грамадзянінам ад блізкіх сваякоў незалежна ад іх памеру, падаткам не абкладаюцца», — паведамляюць у МПЗ.

Але ёсць выключэнне. У ведамстве ўдакладняюць, калі ўсё ж давядзецца заплаціць падаходны за такія падарункі. Гэта тыя выпадкі, калі чалавек, у якога падаткавікі суадносяць выдаткі і даходы, пакажа, што грошы на пакупкі атрымаў ад сваякоў. «Калі агульны памер такіх падарункаў перавышае 100 базавых велічынь цягам каляндарнага года (у 2023 годзе — 3700 беларускіх рублёў), то вам давядзецца заплаціць у бюджэт падаходны падатак у памеры 10%, але ад сумы перавышэння», — тлумачаць у МПЗ.

У ведамстве дадаюць, што такі збор прымяняюць «толькі калі фізасоба на дату пачатку праверкі бесперапынна цягам не менш чым пяці гадоў была ўключаная ў базу звестак працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы».

«Іншымі словамі: вы на дату пачатку камеральнай праверкі адпаведнасці расходаў даходам 5 і больш гадоў адносіліся да працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, і ўключаныя ў адпаведную базу дадзеных не занятых у эканоміцы, — тлумачаць у МПЗ. — У тлумачэннях на патрабаванне падатковага органа ў якасці крыніцы даходаў вы паказалі падарункі ад блізкіх сваякоў. Агульная сума такіх падарункаў перавысіла 100 базавых велічынь за год. Толькі пры наяўнасці названых умоваў вам налічаць падатак у памеры 10% ад сумы падарункаў, якая перавысіла 100 базавых велічынь».

Што змянілі для «дармаедаў»

У Беларусі з 2023 года фактычна ўвялі, як і анансавалася, новы падатак для «дармаедаў» — тых, каго чыноўнікі лічаць не занятымі ў эканоміцы. Але выплачваць гэты збор будуць не ўсе «ўтрыманцы».

У Міністэрстве падаткаў і збораў раней паведамлялі, што абноўленым Падатковым кодэксам увялі істотныя змены ў праверках выдаткаў і даходаў фізічных асобаў, якія больш за пяць гадоў адносіліся да не занятых у эканоміцы.

Падаткавікі будуць па-новаму праводзіць праверкі адпаведнасці расходаў даходам фізічных асобаў, якія як мінімум пяць гадоў бесперапынна лічацца не занятымі ў эканоміцы і ўключаныя ў базу «дармаедаў». Прасцей кажучы, гаворка пра тых, хто, паводле звестак чыноўнікаў, афіцыйна не працаваў больш за пяць гадоў і не ўдзельнічаў у фінансаванні выдаткаў дзяржавы. Менавіта для гэтых людзей і ўвялі змяненне, якое датычыць праверак па адпаведнасці даходаў і выдаткаў.

Для такіх «дармаедаў» пры праверцы іх даходаў і выдаткаў не будуць уключаць у грашовыя паступленні падораныя сродкі, атрыманыя пазыкі, а таксама перададзеныя на захоўванне грошы.

Выключэнне зрабілі для такіх даходаў, якія былі атрыманыя ад сваякоў, у тым ліку бацькоў, дзяцей, мужа і жонкі, родных братоў і сясцёр, бабуляў і дзядуляў. Але такія даходы не мусяць быць звязаныя з прадпрымальніцкай дзейнасцю. Але і тут прапісалі абмежаванне. Агульная сума такіх грашовых паступленняў ад сваякоў не мусіць перавышаць 100 базавых велічынь (на сёння гэта 3700 рублёў) цягам года, у адваротным выпадку давядзецца заплаціць падаходны падатак у 10%. Гэты збор будуць браць з сумы перавышэння. Фактычна можна казаць пра ўвядзенне новага падатку на «дармаедства».

Нагадаем, у Беларусі ёсць так званы падатак на пазыкі. Па ім падаходным падаткам абкладаюцца пазыкі, крэдыты ад іншых фізічных асобаў, якія не з’яўляюцца ІП, а таксама ад замежных арганізацый (якія не ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі Беларусі праз пастаяннае прадстаўніцтва), замежных ІП. Падатак — 13%. Пры поўным вяртанні доўгу выплачаны раней падаходны падатак вяртаюць.

Калі ж грошы на пакупкі пазычылі блізкія сваякі і гэта адлюстравана ў дэкларацыі аб даходах і маёмасці, то плаціць падатак не трэба. Прычым незалежна ад сумы пазыкі. Але з «дармаедаў» цяпер вырашылі спаганяць такі падатак.

Як для «дармаедаў» ужо ўводзілі падатак, а потым адмянялі на фоне пратэстаў

У 2015 годзе ў Беларусі ўжо ўводзілі падатак на «дармаедства». Тым, хто цягам каляндарнага года працаваў менш за 183 дні, трэба было заплаціць фіксаваны збор велічынёй 20 базавых (на той момант гэта было 360 рублёў у пераводзе на дэнамінаваныя рублі). Некаторых ад гэтага збору вызвалілі: напрыклад, студэнтаў дзённых аддзяленняў, салдат тэрміновай службы, маці дзяцей да 7 гадоў, тых, хто жыве за мяжой, і гэтак далей.

За два гады дзеяння дэкрэта падаткавікі паспелі разаслаць 470 тысяч «лістоў шчасця». У пачатку 2017 года па ўсёй Беларусі праходзілі масавыя «Маршы недармаедаў», іх удзельнікаў затрымлівалі і судзілі. Пасля гэтага ў сакавіку 2017-га спагнанне «дармаедскага» збору спынілі на год, а Аляксандр Лукашэнка даручыў дапрацаваць дэкрэт.

У пачатку 2018 года падатак на «дармаедства» адмянілі. Чыноўнікі прынялі замест яго новы дакумент — «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва». У ім для «дармаедаў» увялі новы «штраф» — стопрацэнтную аплату некаторых камунальных паслуг. Прычым плаціць яго мусяць не ўсе тыя, хто не працуе, а толькі ўласнікі кватэр. З 1 студзеня 2019 года «дармаеды» сапраўды пачалі аплачваць поўным коштам гарачую ваду, пазней да яе далучыліся таксама ацяпленне і газ.