Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  2. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  3. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  4. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  5. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  6. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  7. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  8. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  9. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  10. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  11. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  12. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  13. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам


Майскім вечарам, шпацыруючы на бераг ракі на Петрыкаўшчыне, супрацоўніца «Петрыкаўскіх навін» звярнула ўвагу на дрэва, ад якога ішоў тонкі, прыемны водар. Ён вылучаўся з разнастайнага шэрагу пахаў квітнеючых у гэты перыяд садоў. Незвычайным ва ўсіх сэнсах дрэвам аказалася экзатычная паўлоўнія, або адамава дрэва. А вырасціў яго на сваім падворку жыхар райцэнтра — Генадзь Труханаў, чалавек з вялікай колькасцю неверагодных ідэй і фермер са стажам. Районка пагутарыла з ім.

Цветущая павловния (адамово дерево). Изображение носит иллюстративный характер. Фото: dachadecor.ru
Цветущая павловния (адамово дерево). Изображение носит иллюстративный характер. Фото: dachadecor.ru

Першае знаёмства Генадзя Сямёнавіча Труханава з паўлоўніяй адбылося амаль пяць гадоў таму. Менавіта тады ён набыў каля тысячы зярнятак насення, з якіх, на жаль, удалося вырасціць толькі 15 саджанцаў — не хапіла на той час мужчыне ведаў і вопыту. Аднак ужо на наступны год ён быў шчодра ўзнагароджаны за настойлівасць і стараннасць. І сёння, дачакаўшыся першай квецені экзатычнай для Петрыкаўшчыны паўлоўніі, мужчына ўпэўнены: у дрэва — вялікая будучыня.

На просьбу акрэсліць пяць аргументаў на карысць вырошчвання менавіта гэтага дрэва, Генадзь Сямёнавіч адзначыў намнога болей.

— Па-першае, паўлоўнія адназначна ўпрыгожыць ваш сад, гарадскую вуліцу, дзіцячую пляцоўку. Экзатычны выгляд дрэва, лісце памерам з вушы слана і вялікія кветкі з мяккім водарам падораць безліч прыемных эмоцый. Па-другое, калі вы жадаеце хутка атрымаць цень у двары з невялікай колькасцю дрэў, то паўлоўнія — гэта менавіта тое, што вам трэба. Дрэва славіцца тым, што яно з’яўляецца самым хуткарослым на планеце. Яно можа лёгка дасягнуць вышыні ў 5 метраў усяго за два гады, у той час як елка за гэты час вырастае на 1,5 метра.

Житель Петрикова Геннадий Труханов, 2024 год. Фото: "Петрыкаўскія навіны"
Житель Петрикова Геннадий Труханов, 2024 год. Фото: «Петрыкаўскія навіны»

— Паўлоўнія высаджваецца часам для ўмацавання глебы. Ні адно іншае дрэва не фіксуе глебу так, як яна. Распаўсюджваючыся вертыкальна, лёгка стабілізуе глебу на схілавых участках. Да таго ж, яно ўлоўлівае вуглякіслы газ, пыл і шум амаль у 4 разы больш, чым звычайнае дрэва, і вылучае ў 4 разы больш кіслароду, — з захапленнем распавёў суразмоўца.

Ён таксама пазначае, што дрэва паўлоўніі расце на менш урадлівых глебах і мае патрэбу толькі ў вадзе. І гэта яшчэ не ўсё.

— Увосень лісце ападае на зямлю, высыхае і, валодаючы багатым утрыманнем пажыўных рэчываў, падкормлівае глебу, аднаўляючы звычайную структуру, робячы яе ўрадлівай і для іншых відаў кветак, раслін, агародніны. А яшчэ паўлоўнія здольна абараніць людзей ад камароў і насякомых. Дрэва славіцца сваім супрацьмаскітным дзеяннем, — кажа жыхар Петрыкаўшчыны. — З-за нізкай вагі драўніны паўлоўнія лічыцца «алюмініем» сярод драўняных відаў і з’яўляецца каштоўным матэрыялам для вырабу мэблі, музычных інструментаў, лодак, у авіяцыйным будаўніцтве і многіх іншых галінах. На працягу тысячагоддзяў яна выкарыстоўвалася для лячэння розных захворванняў у традыцыйнай кітайскай і японскай медыцыне. Парады і рэцэпты раздаваць не буду, аднак ведайце: у дрэва паўлоўніі сапраўды ёсць патэнцыял для медыцынскага выкарыстання.

Павловния (или адамово дерево), которую выращивает житель Петрикова Геннадий Труханов. Фото: "Петрыкаўскія навіны"
Павловния (или адамово дерево), которую выращивает житель Петрикова Геннадий Труханов. Фото: «Петрыкаўскія навіны»

Мае Труханаў станоўчы вопыт распаўсюджання сваіх дрэў сярод арганізацый райцэнтра, Жыткавіч, Акцябрскага, Нароўлі, Мазыра, Лельчыц. Так, некалькі гадоў таму каля 500 дрэў набыў Петрыкаўскі лясгас. Упрыгожвае паўлоўнія і прыватныя сядзібы землякоў.

— Незалежна ад таго, прадаю ці прэзентую знаёмым свае саджанцы, яшчэ пэўны час я наведваюся і прыглядаю за імі: як прыжыліся на новым месцы. Часам хаджу па гораду і ўяўляю, як тое ці іншае месца магла б упрыгожыць алея з экзатычных дрэў. Мая запаветная мара — адкрыць у горадзе аранжарэю. Думак і ідэй шмат, ёсць і магчымасці, аднак добра было б мець падтрымку і зацікаўленасць з боку адказных службаў. Вельмі хочацца, каб маё захапленне знайшло аднадумцаў і сярод землякоў.

— Увогуле, захапленне — тое, што робіць жыццё чалавека напоўненым сэнсам у любым узросце і пры любых жыццёвых абставінах. Калі ты працуеш, запатрабаваны грамадствам як спецыяліст — пра гэта зусім не думаеш: тваё жыццё напоўнена штодзённымі службовымі клопатамі і прафесійнымі стасункамі. А вось з выхадам на заслужаны адпачынак вялікая колькасць вольнага часу для многіх становіцца выпрабаваннем на псіхалагічную трываласць. Таму, каб пазбегнуць дэпрэсіі, загадзя рыхтуйцеся да пенсіі: прыслухайцеся да свайго ўнутранага свету, знайдзіце сабе занятак па душы і, што немалаважна, аднадумцаў, — дадаў у завяршэнне размовы Генадзь Сямёнавіч.