1. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  2. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  3. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  4. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  5. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  6. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  7. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  8. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  9. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  10. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  11. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  12. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  13. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  14. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 
/

Беларуска паказала, які падарунак яе дзіця прывезла з навагодняй сустрэчы дзяцей з Аляксандрам Лукашэнкам: шапку і шалік з надпісам «Первый» і заплечнік з элементамі нацыянальнага арнаменту. Жанчына лічыць, што прэзент быў ад самога палітыка, але насамрэч гэты падарунак дзецям аплацілі падаткаплатнікі. Расказваем, хто зрабіў рэчы і колькі гэта каштавала.

Шапка из подарочного набора для ребенка с праздника для детей в рамках акции «Наши дети», прошедшего в Минске 27 декабря 2024 года. Скриншот: tiktok.com/@snezhana0705
Шапка з падарункавага набору для дзіцяці са свята для дзяцей у рамках акцыі «Нашы дзеці», якое прайшло ў Мінску 27 снежня 2024 года. Скрыншот: tiktok.com/@snezhana0705

Пра якія падарункі гаворка?

«Падарунак ад прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» — так беларуска падпісала відэа, у якім паказала змесціва заплечніка, уручанага яе дзіцяці ў Мінску на навагоднім свяце для дзяцей, які праходзіць у рамках штогадовай акцыі «Нашы дзеці».

«Падарункі ад Прэзідэнта» — так іх назвала яшчэ адна мама дзяўчынкі, што пабывала на гэтым жа мерапрыемстве.

Сапраўды, сувеніры дзецям уручылі з прапагандысцкага мерчу, які дзяржпрадпрыемствы выпускаюць з цытатамі Аляксандра Лукашэнкі. Каб атрымаць іх, дзецям давялося выслухаць даволі доўгую прамову палітыка.

Хто аплаціў падарункі?

Аднак відавочна некарэктна казаць, што гэта падарункі ад імені палітыка: ён не купляў іх за свае грошы. Аплацілі вытворчасць, як вынікае з заявак на сайтах дзяржзакупак, з бюджэту краіны, то-бок прэзенты дзецям забяспечылі падаткаплатнікі.

Напрыклад, вытворчасцю заплечніка займалася кампанія «Галантэя» на замову «Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі» Мінадукацыі. Усяго яна пашыла іх 2400 штук, вынікае з дакументаў заяўкі. І заплацілі ёй з бюджэту за гэта 132 тыс. рублёў. Такім чынам, адзін заплечнік каштаваў 55 рублёў.

Вытворчасцю шапкі і шаліка з прапагандысцкім лагатыпам займалася Пінскае прамыслова-гандлёвае аб’яднанне «Палессе». Гэта відаць як на этыкетцы на відэа ў TikTok, так і ў звестках дзяржзакупкі. Надпіс «Первый» на іх — гэта не выпадковасць: менавіта такое патрабаванне было ў тэхнічным заданні «Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі» Мінадукацыі.

Прадпрыемства пашыла 2400 шапак і столькі ж шалікаў. Агулам за гэта заплацілі з казны 102 902,4 рубля. Выходзіць, што кожны набор каштаваў амаль 42,9 рубля.

Акрамя гэтага, у заплечніку быў набор цукерак. Іх закупілі ў «Камунаркі». 2400 набораўкаштавалі 69 955,2 рубля, або 29 рублёў за адзін.

Нагадаем, мерч Лукашэнкі ў Беларусі пачалі выпускаць у апошнія гады. Яго рэкламуюць многія дзяржмедыя і носяць прапагандысты. У жніўні 2022 года старшыня канцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лугіна расказала, што ўсе фразы, якія выкарыстоўваюцца для мерчу Лукашэнкі, асабіста з ім узгадняюцца. Да крамы гэтага брэнда мае дачыненне былы хакеіст Дзмітрый Баскаў (ён мог прысутнічаць на «Плошчы перамен» 11 лістапада 2020 года, дзе быў збіты Раман Бандарэнка).

Чытайце таксама