Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  2. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  3. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  4. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  5. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  6. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  7. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  8. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  9. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  10. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  11. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  12. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  13. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  14. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных


Самым гучным вынікам канферэнцыі дэмсілаў, якая прайшла 8−9 жніўня, стала стварэнне Аб’яднанага пераходнага кабінета, які, па словах Святланы Ціханоўскай, стане «калектыўным выканаўчым органам». Зразумела, что за гэтыя дні быў шэраг дамоўленасцей рознага ўзроўню, аб выніках і мэтазгоднасці каторых можна будзе гаварыць праз пэўны час. А ячшэ па выніках мерапрыемства оргкамітэт канферэнцыі апублікаваў таксама два праекты дакументаў і две заявы, ў якіх выказана падтрымка Украіне і Польшчы. Вось пра што ў іх ідзе гаворка.

Конференция "Новая Беларусь" 9 августа 2022 года
Конференция «Новая Беларусь» 9 августа 2022 года

Аргкамітэт канферэнцыі дэмсілаў у Вільні прыняў праект «Дэкларацыі аб мэтах і каштоўнасцях беларускіх дэмакратычных сілаў». У ім гаворыцца, што незалежна ад прыналежнасці да той ці іншай арганізацыі альбо ініцыятывы ўсе прадстаўнікі дэмсіл падтрымліваюць і хочуць дамагацца сыходу з Беларусі расійскіх войскаў, а таксама вызвалення ўсіх палітвязняў. Яны выступаюць за захаванне «рэальнага суверэнітэту Беларусі» і адыход ад эканамічнай, энергетычнай і культурнай залежнасці ад Расіі. Сярод мэтаў таксама пазначана ўсталяванне дэмакратыі, уключаючы правядзенне выбараў і забяспячэнне зменлівасці ўлады.

«У сваім імкненні да будучыні ў свабоднай дэмакратычнай краіне, у барацьбе з дыктатурай і з іншымі выклікамі часу беларусы праяўляюць узаемную падтрымку і здольныя аб’яднацца», — гаворыцца ў гэтым праекце.

Другі праект дакумента — гэта «Этычны кодэкс узаемадзеяння прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі». Паводле яго прадстаўнікі дэмсілаў абавязуюцца працаваць на карысць грамадства, «імкнуцца пазбягаць сітуацый, калі асабістыя інтарэсы могуць перашкаджаць ім эфектыўна выконваць сваю працу», канкуруюць на «здаровай і сумленнай аснове». У праекце гаворыцца і пра крытыку, дакладней, што гэта «неад'емны элемент дэмакратычнай палітычнай культуры» і што яна грунтуецца «з апорай выключна на рэальныя факты».

У выпадку спробаў дыскрэдытацыі аднаго з прадстаўнікоў дэмсілаў той, каго гэта датычыцца, «мае права звярнуцца да іншых прадстаўнікоў або прадстаўніц дэмакратычных сілаў і медыя» альбо праваахоўных структураў дэмакратычных краінаў па дапамогу «ў супрацьстаянні такой дыскрэдытацыі».

У выпадках парушэнняў гэтага кодэкса (які, відаць, яшчэ будзе дапрацаваны ці ўхвалены іншымі прадстаўнікамі дэмсілаў), кажуць аўтары праекта, прадстаўнікі дэмсілаў агучваюць такія факты публічна. За сістэматычныя парушэнні «нормы этыкі і маралі, уключаючы нормы кодэкса», палітыка ці актывіста не будуць прымаць у аб’яднаныя органы і кааліцыі дэмсілаў.

Аргкамітэт таксама апублікаваў дзве заявы. Адна з іх закранае беларуска-польскія адносіны. Гэта «Заява аб непрымальнасці антыпольскай палітыкі рэжыму Лукашэнкі». У ім дэмсілы выступаюць супраць фармавання іміджу Польшчы як ворага Беларусі і «асуджаюць дзеянні рэжыму па разбурэнні добрасуседскіх адносін» дзвюх краін. «Вайна з могілкамі — гэта беспрэцэдэнтны акт, накіраваны не толькі супраць польскай меншасці ў Беларусі, але і на разбурэнне маральных асноваў беларускага грамадства. Здзек над пахаваннямі — гэта склад крымінальнага злачынства паводле дзейнага заканадаўства Беларусі», — гаворыцца ў дакуменце. Удзельнікі канферэнцыі заявілі «аб сваёй салідарнасці з польскай этнічнай меншасцю, якая пражывае ў нашай краіне, падтрымліваюць намаганні дэмакратычных сілаў па адстойванні правоў палякаў у Беларусі».

Другая з заяваў — «Заява аб салідарнасці з украінскім народам». У ёй гучыць асуджэнне вайны. Прадстаўнікі дэмсіл заявілі аб прызнанні тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў яе міжнародна прызнаных межах і падтрымалі «гераічны народ Украіны ў яго мужным супрацьстаяннi агрэсіі з боку рэжымаў Пуцiна i Лукашэнкi дзеля абароны сваёй краіны і мiру ва ўсiм рэгіёне».

«Свабода і бяспека Украіны немагчымыя без незалежнай Беларусі, а свабоднай Беларусі жыццёва патрэбная суверэнная Украіна. Сёння ў складзе Узброеных сілаў Украіны за яе змагаюцца сотнi беларусаў, якiя з’яўляюцца для нас прыкладам гераiзму i мужнасцi. Супольнымi намаганнямi i ўзаемнай падтрымкай у імкненні да свабоды, незалежнасцi i дэмакратыi народы Беларусi i Украіны змогуць забяспечыць устойлiвы мiр i развiццё нашых краiнаў. Мы пацвярджаем сваю ўсебаковую салідарнасць з Украінай і заяўляем аб рашучасці прымаць усе меры, неабходныя для спынення агрэсіі, аднаўлення добрасуседскіх адносінаў і забеспячэння міру ў нашым рэгіёне», — гаворыцца ў заяве.