«Гэта еўрапейская нацыя». Зяленскі паведаміў лідарам ЕС, што Беларусь мусіць стаць сябрам Еўрасаюза
27 чэрвеня 2024 у 1719495360
«Зеркало»
Беларусь мусіць пачаць перамовы пра ўступленне ў Еўрасаюз пасля вызвалення ад дэ-факта расійскай акупацыі. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 27 чэрвеня падчас свайго выступу на адкрыцці паседжання саміту ЕС у Брусэлі, піша «Еўрапейская праўда».
Уладзімір Зяленскі падзякаваў еўрапейскім партнёрам за пачатак перамоваў пра ўступленне Украіны ў Еўрасаюз, якія адбыліся 25 чэрвеня ў Люксембургу, а таксама павіншаваў Малдову, якая таксама атрымала згоду ЕС і пачала ўступныя перамовы.
- Я перакананы, што кожная еўрапейская нацыя, якая падзяляе агульныя еўрапейскія каштоўнасці, мусіць быць часткай еўрапейскай сям'і. Гэта справядліва для Украіны. Гэта слушна для Малдовы, Балкан, Грузіі. Я ўпэўнены, што момант Грузіі надыдзе, і я ўпэўнены, што будуць прынятыя рашэнні адносна Беларусі, бо гэта таксама еўрапейская нацыя, якая ў будучыні мусіць быць у аб'яднанай Еўропе, - заявіў Зяленскі.
Падобную заяву ўкраінскі лідар зрабіў 9 траўня на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнткай Еўрапарламента Рабертай Метсолай у Кіеве. Уладзімір Зяленскі заявіў, што, на ягоную думку, пашырэнне ЕС мусіць выйсці за пералік дзяржаваў, якія ўжо маюць статус кандыдата на ўступленне ў ЕС, а таксама ахапіць Беларусь.