У Мінскім раёне дырэктар школы звярнуўся ў міліцыю пасля таго, як 19-гадовая работніца прынесла свой бальнічны ліст
28 лiстапада 2024 у 1732783560
Фёдар Азёрскі / «Зеркало»
У Мінскім раёне дзяўчына падрабіла бальнічны ліст, каб схаваць свае прагулы, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
У міліцыю паступіла паведамленне ад дырэктара адной са школ Мінскага раёна пра тое, што адна з супрацоўніц падала ліст непрацаздольнасці, які выклікаў сумневы. Бальнічны ліст забралі і скіравалі на экспертызу.
Судовыя эксперты выявілі, што ў лісце непрацаздольнасці быў зменены першапачатковы змест запісу «14 09 24» у графе «Да якой даты ўключна» на «16 09 24».
Пасля гэтага 19-гадовая дзяўчына прызналася, што хацела такім чынам схаваць свае прагулы.
Следчыя завялі на яе крымінальную справу.