Жанчына купіла кватэру ў Рагачове, а калі пачала рабіць рамонт, знайшла смяротную «шпіёнскую ручку» — фота
23 верасня 2024 у 1727088060
«Зеркало»
Жыхарка Рагачова ў жніўні гэтага года купіла на другасным рынку кватэру, а калі пачала рыхтавацца да рамонту, знайшла незвычайны прадмет - металічную трубку, падобную да шарыкавай ручкі дзіўнай формы. Пра гэта расказалі ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз.
Трубка была схаваная за шафай.
Жанчына патэлефанавала ў міліцыю і расказала пра падазроны прадмет, яго забралі на экспертызу.
Судовыя эксперты выявілі, што гэты прадмет выраблены самаробным спосабам паводле тыпу «стралковай ручкі» і з'яўляецца ручной стралковай гладкаствольнай агнястрэльнай зброяй, прыдатнай для стральбы патронамі 5,6×16R (22 Long Rifle).
Папярэдні ўладальнік кватэры памёр летась. Новая гаспадыня апартаментаў добраахвотна здала незаконную зброю.